#старыальбом Абеліск «Магіла ахвяр фашызму»

На падставе наяўных матэрыялаў можна ўсталяваць наступнае: 19 жніўня 1941 гады нямецкія войскі акупавалі Добруш. У кастрычніку 1941 года пачаліся рэпрэсіі супраць асоб яўрэйскай нацыянальнасці, якія былі гвалтоўна выселены з горада і размешчаны ў бараках машынна-трактарнай станцыі (МТС), за 3 км ад горада. 19 лістапада 1941 года, за 50 м ад дарогі, была выкапана яма. Тут, 21 лістапада 1941 года, нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі масавыя расстрэлы як асоб яўрэйскай нацыянальнасці, так і падпольшчыкаў, пакінутых у Добрушы для арганізацыі супраціўлення акупантам.

*Пасля вызвалення Добруша, пры раскопках месца расстрэлу сіламі вайсковай камісіі 48-й арміі, было ўстаноўлена, што ў магіле, на глыбіні 1 м, пахавана 122 чалавекі мужчынскага і жаночага полу і ўзросту, з іх 32 дзіцяці і 49 пажылых чалавека.

У 1964 годзе на магіле быў устаноўлены цагляны абеліск. Пры рэканструкцыі магілы ў 1982 годзе быў устаноўлены помнік з гранітных пліт.

*На першым фота:першы абеліск у пасляваенныя гады.

350