Выстава «Выданні летапісаў і хронік XII—XVIII стст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея»


У 2025 годзе Музей беларускага кнігадрукавання святкуе сваё 35-годдзе. З гэтай нагоды Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прадаставіў для выставы прадметы са свайго кнігазбору. Сярод іх першыя выданні, а таксама перавыданні XVI—XIХ стст. летапісаў і хронік, на старонках якіх паўстае гісторыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку і беларускіх земляў, часоў Сярэднявечча і Ранняга Новага часу. У экспазіцыі можна ўбачыць выданні Супральскага і Іпацьеўскага летапісаў, хронікі Цітмара Мерзенбургскага, Віганда Марбургскага, Яна Длугаша, Марціна і Іахіма Бельскіх, Мацея Стрыйкоўскага, Аляксандра Гваньіні і іншыя творы.

396